З гісторыі святкавання паўвекавога юбілею УЛКСМ

У рамках праекта «Гісторыя Полацка: людзі, падзеі, факты» Краязнаўчы музей Полацка працягвае публікацыю серыі матэрыялаў, прысвечаных юбілейным датам. 29 кастрычніка 2023 г. больш за векавы юбілей адзначаюць у Рэспубліцы Беларусь члены БРСМ – пераемніка ЛКСМБ, які быў састаўной часткай Усесаюзнага Ленінскага Камуністычнага Саюза Моладзі. Гэтая арганізацыя ў канцы 1960-х гг. налічвала 24 млн. чалавек, з іх больш за 900 тыс. складалі камсамольцы БССР. У першасных арганізацыях Полацка на камсамольскім уліку ў гэты час знаходзіліся 9 тыс. юнакоў і дзяўчат. У кастрычніку 1968 года камсамолія краіны адзначала свой паўвекавы юбілей. З 5 па 20 кастрычніка было арганізавана правядзенне Усесаюзнага камсамольскага сходу – свайго роду серыі рапартаў камсамольскіх арганізацый аб праведзенай рабоце, у якім прынялі ўдзел і камсамольцы Полацка. Аб тым, як яны ішлі да 50-годдзя УЛКСМ і як яго святкавалі можна даведацца тут.

173