Да 115-годдзя з дня нараджэння П. Е. Купрыянава і І. Ц. Лобача

У гэтым годзе спаўняецца 115 гадоў з дня нарадждэння Паўла Емельянавіча Купрыянава і Івана Цімафеевіча Лобача, войнаў-інтэрнацыяналістаў, удзельнікаў грамадзянскай вайны ў Іспаніі. І калі імя П.Е. Купрыянава сёння носіць вуліца ў г. Полацку і дзіцячы сад-базавая школа ў агр. Мацюшкі Полацкага раёна, у гонар яго ўсталяваны памятны знак на Алее Герояў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь і мемарыяльная дошка на станцыі Адамава, то аб І.Ц. Лобачу ведаць далёка не ўсе. Імёны Івана Цімафеевіча і Паўла Емельянавіча, як і ягчэ 180 загінулых савецкіх дабраахвотнікаў, увекавечаны н помніку, які быў адкрыты 9 мая 1989 г. на муніцыпальных могілках Фуэнкараль у прадмесці Мадрыду.

Падрабязней аб жыццёвым шляху П. Е. Купрыянава і І. Ц. Лобача можна даведацца тут.

240