85-годдзе адкрыцця полацкага кінатэатра «Интернационал»

26 чэрвеня 2023 г. споўнілася 85 год з адкрыцця полацкага кінатэатра «Интернационал». Кінематограф у Расійскай імперыі, у склад якой уваходзіў Полацк, з'явіўся яшчэ ў 1890-я гг. У пачатку ХХ ст. афармляюцца першыя правілы аб арганізацыі і ўтрыманні месцаў дэманстрацыі кіно. Кінатэатры дазвалялі адкрываць толькі на першых і другіх паверхах каменных будынкаў, пад забаронай была арганізацыя кіназалаў непасрэдна над і пад аптэкамі і аптэкарскімі складамі. Залы для прагляду аддзяляліся ад іншых памяшканняў каменнымі сценамі і незгаральнымі перакрыццямі. На выпадак пажару арганізоўваліся запасныя выхады. Першасна з'явілася «нямое» кіно. Нягледзячы на існаванне гуказапісваючых сістэм у пачатку ХХ ст., кіно доўгі час здымалася без гука. Аб тым, што ўяўляў сабой кінематограф Полацка ў першай палове ХХ ст., можна даведацца тут.

324