Падарожжа ў мінулае полацкага спорту

Субота для навучэнцаў школ Полацка ўжо даўно стала днём наведвання музеяў. У Краязнаўчым музеі заканчвае працу выстава «Народжаныя перамагаць», прысвечаная 100-гадовай гісторыі развіцця фізічнай культуры і спорту. 19 лістапада зацікаўленымі ў знаёмстве са спартыўным жыццём нашага горада аказаліся 2 групы навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа №6 г. Полацка». Наведаўшы выставу, яны змаглі пазнаёміцца з рознымі відамі спорту, даведацца пра імёны трэнераў, якія і сёння пракладваюць сваім выхаванцам шлях да спартыўных вяршыняў. Асаблівую цікавасць у хлопцаў і дзяўчат выклікалі спартыўныя снарады і ўзнагародныя кубкі палачан – пераможцаў шматлікіх спаборніцтваў сусветнага ўзроўню. Скончылася наведванне выставы інтэрактыўнай гульнёй, якая выклікала шмат станоўчых эмоцый ва ўсіх яе ўдзельнікаў.

33