Гісторыка-адукацыйны праект «Полацкі рубеж»: падводзячы вынікі

27 верасня 2022 г. на базе Цэнтральнай Полацкай бібліятэкі ім. Францыска Скарыны прайшла навукова-практычная канферэнцыя навучэнцаў школ «Памяць скрозь стагоддзі», прысвечаная 79-м угодкам гібелі А.І. Зыгіна. Дадзеная канферэнцыя стала своеасаблівым падвядзеннем вынікаў Раённага гісторыка-адукацыйнага праекта «Полацкі рубеж», які стартаваў у лютым 2022 г. За паўгода членамі пошукава-даследчых атрадаў, створаных на базе школ Полацкага раёна, праведзены дзесяткі мерапрыемстваў. Навучэнцы пад кіраўніцтвам сваіх куратараў складалі турысцка-краязнаўчыя адукацыйныя маршруты, прымалі ўдзел у Вахтах Памяці, займаліся добраўпарадкаваннем помнікаў і брацкіх пахаванняў воінаў, партызан і мірных жыхароў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Галоўным каардынатарам праекта выступала ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Полацка», якая ўжо больш за 15 гадоў займаецца распрацоўкай тэмы, звязанай з гісторыяй стварэння Полацкага ўмацаванага раёна і яго ролі ў ліпені 1941 года. У справаздачнай канферэнцыі прынялі ўдзел супрацоўнікі НПГКМЗ – загадчык Музея баявой славы С.П. Копыл і загадчык Краязнаўчага музея І.П. Воднева. Падводзячы вынікі праекта, было адзначана вялікае значэнне той работы, якую праводзяць педагогі Упраўлення па адукацыі Полацкага райвыканкама па захаванню гісторыка-культурнай спадчыны нашага рэгіёна.

220