Знаёмства з гісторыяй спорту працягваецца

У Краязнаўчым музеі Полацка працягвае работу выстава «Народжаныя перамагаць», якую актыўна наведваюць па суботніх днях навучэнцы школ горада. Тут яны знаёмяцца з гісторыяй 20 відаў спорту, якія атрымалі развіццё ў Полацку, адкрываюць для сябе імёны тытулаваных спартсменаў - пераможцаў чэмпіянатаў усіх узроўняў, удзельнікаў Алімпійскіх і прызёраў Паралімпійскіх гульняў. Навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа №10 ім. У.М. Азіна», якія наведалі выставу 17 красавіка 2021 г., з цікавасцю разглядалі дакументы, імянныя рэчы, медалі, кубкі, прадметы спартыўнага рыштунку, прадстаўленыя ў экспазіцыі, а таксама фатаграфіі. На іх хлопцы і дзяўчаты са здзіўленнем пазнавалі тых, хто вучыцца побач, але ўжо неаднаразова ўздымаўся на вышэйшую прыступку п'едэстала пашаны. Завяршылася наведванне выставы спартыўнай віктарынай і ўручэннем невялікіх сувеніраў.

Краязнаўчы музей чакае новых наведвальнікаў!

824