«Галасы мінулага» ў ПДГ №1

 Эстафету супрацоўніцтва з Краязнаўчым музеем прыняла УА «Полацкая дзяржаўная гімназія №1». 11-12 лютага 2021 г. у гэтай навучальнай установе прайшла серыя заняткаў па тэме «Галасы мінулага: з гісторыі савецкай радыётэхнікі (1930-1980 гг.)». Для ПДГ №1 гэта сімвалічна. 70 гадоў таму назад тут (тады - СШ №7) быў адкрыты першы ў Полацку гурток радыёаматараў. Яго кіраўніком стаў Леў Якаўлевіч Гурэвіч, настаўнік фізікі. Гурткоўцы самі сабралі радыёпрыёмнік і змаглі нават стварыць свой радыёвузел. Заняткі ў гуртку для некаторых яго членаў сталі вызначальнымі ў выбары прафесіі, - пра гэта і распавялі навучэнцам 5-6 класаў супрацоўнікі музея. Таксама хлопчыкі і дзяўчынкі змаглі пазнаёміцца з рознымі відамі радыётэхнікі і прынцыпамі яе працы, разгледзелі радыёпрыёмнікі, якія сталі музейнымі прадметамі, праслухалі музыку і ўрыўкі з радыёперадач, папулярных у мінулым стагоддзі, а затым прынялі ўдзел у віктарыне.

865