Супрацоўнікі НПГКМЗ – члены журы XI краязнаўчых чытанняў навучэнцаў «Спадчына Полацкай зямлі»

 

21 студзеня 2021 г. у анлайн-рэжыме прайшоў фінальны этап адкрытых XI краязнаўчых чытанняў навучэнцаў «Спадчына Полацкай зямлі». На адборачным этапе было прадстаўлена 29 даследчых работ, з якіх 23 прайшлі ў фінал. Загадчык Краязнаўчага музея І.П. Воднева і вядучы навуковы супрацоўнік Л.Б. Трыгорлава прынялі непасрэдны ўдзел у ацэнцы работ, якія разглядаліся на трох секцыях. Навучэнцы школ горада і раёна на працягу некалькіх месяцаў вялі падрыхтоўчую работу, займаліся зборам матэрыялу, некаторыя неаднаразова кансультаваліся з супрацоўнікамі НПГКМЗ, што паўплывала на якасць зместу работ. Членамі журы, у склад якога ўваходзілі і прадстаўнікі ўстаноў адукацыі Полацкага раёна, і ПДУ, былі адзначаны наступныя даследаванні: у секцыі «Гістарычнае краязнаўства» «Архітэктура чыгуначных комплексаў у сістэме горада Полацка ў канцы XIX – пачатку XX стст.» (СШ №16), «Ад адной знаходкі да агляду становішча цяслярскага рамяства ў XIX – пачатку XX стст.» (ПДГ №1), «Салдат, герой і педагог ... Зліліся тры словы ў адно» (СШ №18), «Дзеля жыцця на зямлі, ці Доктар, імя якому Ганначка» (СШ №16); у секцыі «Геаграфічнае краязнаўства» «Дэмаграфічная характарыстыка горада Полацка ў разрэзе перапісаў насельніцтва» (ПДГ №1); у секцыі «Культурная спадчына» «Малая радзіма Навума Гальпяровіча (паводле навел, эсэ, успамінаў)» (СШ №8), «Апошні прытулак салдата» (страчаныя воінскія пахаванні Першай сусветнай вайны г. Полацка як аб'екты гістарычнай памяці і культурнай спадчыны беларускага народа) (СШ №1), «Сімяон Полацкі і яго творчасць у кантэксце сучаснай беларускай літаратуры» (СШ №2). Работы пераможцаў будуць прадстаўлены на рэспубліканскім этапе чытанняў.

171