Пазнаём «Асобы ў гісторыі Полацка»

Краязнаўчы музей Полацка працягвае папаўненне новымі матэрыяламі рубрыкі «Не выходзячы з дому!». Кожны чалавек, які займае актыўную жыццёвую пазіцыю, з'яўляецца творцам гісторыі. Сёння не толькі ў нашай краіне, але і за яе межамі вядомыя імёны палачан Еўфрасінні Полацкай, Францыска Скарыны, Сымона Полацкага. Аднак у гісторыі нашага горада ёсць асобы, імё-ны якіх не так шырока вядомыя. Гэта і Габрыэль Грубер, і Каятан Касовіч, і Павел Хвашчынскі, і Янка Журба, і многія іншыя.

Супрацоўнікі Краязнаўчага музея прапануюць сваім віртуальным наведвальнікам пазнаёміцца з імі, адказаўшы на пытанні тэста «Асобы ў гысторыі Полацка». Пры ўзнікненні цяж-касцяў з пазнаваннем некаторых асоб і характарыстыкай іх дзейнасці, вы можаце наведаць музеі — філіялы Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, дзе вам дапамогуць атрымаць аб іх неабходную інфармацыю.

961