Выпрабаванне славай: Вольга Пятроўна Кундалевіч

Вольга Пятроўна Кундалевіч. Імя гэтай круцільшчыцы Полацкага шклозавода ў 1980-я гг. ведаў, напэўна, кожны палачанін. Яна ўзяла на сябе абавязацельства выканаць план 11-й пяцігодкі за два з паловай гады. І з пастаўленай задачай В.П. Кундалевіч справілася. Калі пазней яна ўспамінала свае працоўныя будні, то казала, што асновай ўсяго было выхаванне ў сям'і працавітасці з ранняга дзяцінства. І ў маладосці, і ў больш сталыя гады яна ніколі не сядзела без справы. Гэтаму пазней В.П. Кундалевіч вучыла сваіх дзяцей і ўнука. Аб Вользе Пятроўне і праз гады добра адгукаліся і былыя кіраўнікі прадпрыемства, і калегі па цэху. Ведаючы, што ў Краязнаўчым музеі ствараецца новая выстава, прысвечаная Ганаровым грамадзянам горада Полацка, яна перадала ў фонды музея-запаведніка вялікую калекцыю сваіх узнагарод, дакументаў і фатаграфій, падзялілася ўспамінамі, якія пазней і ляглі ў аснову фільма-партрэта «Выпрабаванне славай». Паглядзець фільм можна тут.