Чалавек слова і справы: Якаў Аляксандравіч Барысаў

У гісторыі Полацка не так шмат прадпрыемстваў, якія больш за паўстагоддзя з'яўляюцца флагманамі беларускай прамысловасці. Адным з такіх вытворчасцей стаў Полацкі шклозавод. З 1983 па 1998 г. дырэктарам прадпрыемства быў Якаў Аляксандравіч Барысаў, чалавек, які прайшоў шлях ад простага слесара да генеральнага дырэктара. Гады яго кіравання былі нялёгкія: развал Савецкага Саюза, страта партнёрскіх сувязяў, выбар новай стратэгіі. Заклаўшы ў канцы 1980 — пачатку 1990-х гг. падмурак новых прыярытэтаў у працы завода, ён разам з камандай аднадумцаў здолеў выратаваць прадпрыемства і азначыў шляхі яго далейшага руху наперад. Пры падрыхтоўцы выставы «Ганаровыя грамадзяне горада Полацка», адкрытай у 2016, загадчык краязнаўчага музея Ірына Воднева ўзяла інтэрв'ю ў Ганаровага хіміка СССР Я.А. Барысава, якое і легла ў аснову фільма-партрэта, падрыхтаванага сумесна з начальнікам цэха №4 Алегам Карэйша. Паглядзець фільм можна тут: