Вывучаючы «Галасы мінулага»

На працягу тыдня на базе ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Полацка» былі праведзены музейна-педагагічныя заняткі «Галасы мінулага: з гісторыі савецкай радыётэхнікі (1930-1980 гг.)». Падчас заняткаў навучэнцы старэйшых класаў даведаліся пра мінулае радыётэхнікі і яе ўвасабленні ў сучаснасці, пазнаёміліся з асноўнымі прынцыпамі працы радыёапаратуры і яе відамі. Урыўкі з радыёперадач і кінафільмаў спрыялі перадачы навучэнцам духу савецкага часу. Самастойна агледзеўшы радыёпрыёмнікі, навучэнцы адзначылі іх незвычайную канструкцыю і самабытны дызайн.

79