Новы квэст «Загадкі музейнага кашалька»

Тэма грашовага абарачэння заўсёды выклікала ў насельніцтва жывую цікавасць. Застаецца яна актуальнай і зараз. За 2 тысячы гадоў свайго існавання грошы не адзін раз мянялі сваю форму, колер і вагу. Яны заўсёды былі сімвалам заможнасці і незалежнасці, няхай гэта будзе чалавек або цэлая дзяржава. Сёння ў Краязнаўчым музеі Полацка прадстаўлена амаль 150 манет і 60 банкнот рознага наміналу, пачынаючы з арабскага дырхема і заканчваючы савецкім чырвонцам. Калі Вы дапытлівыя і настойлівыя, назіральныя і азартныя, то з лёгкасцю зможаце выканаць заданні новага квэста «Загадкі музейнага кашалька».


Краязнаўчы музей горада чакае Вас штодзённа з 10.00 да 17.00, акрамя панядзелка!

83