Вызваліцелям Полацка Івану Чысцякову і Валянціну Пянькоўскаму прысвячаецца...

Іван Міхайлавіч Чысцякоў і Валянцін Антонавіч Пянькоўскі – два генералы, якіх аб'яднала Вялікая Айчынная вайна. Яны прайшлі адной дарогай тысячы кіламетраў, разам у 1944 г. вызвалялі наш горад, адным рашэннем Полацкага савета дэпутатаў працоўных у 1967 г. былі ўдастоены высокага звання «Ганаровы грамадзянін горада Полацка». Для нас гэтыя двое баявых афіцэраў сталі сімвалам мужнасці і гераізму. Праз гады, наведаўшы Полацк, І.М. Чысцякоў і В.А. Пянькоўскі не пазналі горад які паўстаў з руінаў. На сустрэчах з ветэранамі і моладдзю генералы гаварылі аб тым, што кроў іх таварышаў у баях за горад праліта недарэмна.
Аб наступальнай аперацыі 1-га Прыбалтыйскага фронту і цяжкасцях, з якімі прыйшлося сутыкнуцца камандаванню, аб баявым сяброўстве і салдацкім братэрстве, аб гонары і годнасці савецкіх афіцэраў распавядае фільм-партрэт «Два генералы», які можна паглядзець тут.


1086