Удзел супрацоўнікаў Краязнаўчага музея ў справаздачнай канферэнцыі

26-27 лютага 2020 г. супрацоўнікі Краязнаўчага музея прынялі ўдзел у справаздач-най канферэнцыі па выніках навукова-даследчай працы за 2019 г. Перад прысутнымі калегамі ў канферэнц-зале музея-запаведніка загадчык філіяла Ірына Воднева распавяла аб выкарыстанні ў рабоце па вывучэнню і фарміраванню іміджа музея запісаў з кнігі водгукаў. Марына Аніськовіч прадставіла вынікі даследавання матэрыялаў полацкага архіва і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, звязаных з дзейнасцю ўстаноў адукацыі г. Полацка ў 1930-1940-я гг. Яўген Грыб пазнаёміў уд-зельнікаў мерапрыемства з асаблівасцямі работы полацкага мясакамбіната ў 1940-1980-я гг. Плануецца выданне зборніка матэрыялаў канферэнцыі, дзе ўсе жадаючыя змогуць больш падрабязна пазнаёміцца з даследаваннямі навуковых супрацоўнікаў музея-запаведніка.

237