Аб выніках VI Рэспубліканскага адкрытага конкурса аматарскіх фільмаў імя Юрыя Тарыча «Я здымаю кіно».

13-14 снежня 2019 года ў Полацку праходзіў VI Рэспубліканскі адкрыты конкурс аматарскіх фільмаў імя Юрыя Тарыча «Я здымаю кіно». У гэтым годзе на суд журы было прадстаўлена больш 200 работ. Створаных як індывідуальна, так і калектыўна. Геаграфія ўдзельнікаў таксама была шырокай - Беларусь, Расія, Літва, Украіна, Германія. Фільмы былі падзелены на 8 намінацый, а ў кожнай - толькі лепшыя былі ўзнагароджаны дыпломамі 1, 2 і 3-й ступені. Два фільмы атрымалі Гран-пры.

У гэтым годзе на конкурс была прадстаўлена і работа "Праца і спорт заўсёды ішлі побач", падрыхтаваная Ірынай Водневай і Алегам Карэйша. У сааўтарстве на гэты конкурс яны выстаўляюць фільмы ўжо 4-ы год і заўсёды трапляюць "у аб'ектыў камеры" членаў журы. За дакументальны 18-хвілінны фільм, прысвечаны гісторыі развіцця фізічнай культуры і спорту ў г. Полацку, яны былі ўзнагароджаны дыпломам ІІ ступені ў намінацыі "Полацк - калыска беларускай дзяржаўнасці". На майстар-класах, якія праводзіліся ў рамках конкурса вядучымі спецыялістамі ў галіне кінематаграфіі Беларусі, было адзначана, што ўзровень якасці фільмаў з года ў год павышаецца, аднак расці творча і тэхнічна неабходна і далей. Асобныя работы, напрыклад, полацкага "Першага Ляснога" канала, ужо не саступаюць прафесійным работам рэспубліканскага ўзроўню. Свята ў цэлым атрымалася вельмі яскравым і насычаным. Мора эмоцый і пазітыву. А наперадзе - новыя работы і новыя перамогі.

771