Неабыякавыя да гісторыі спорта

У Краязнаўчым музеі Полацка працягвае работу выстава «Народжаныя перамагаць». Больш 100 гадоў налічвае спартыўная гісторыя горада і больш 20 відаў спорта атрымалі тут сваё развіццё. Полацкія спартсмены неаднаразова станавіліся пераможцамі чэмпіянатаў Еўропы і свету у розных відах спорта. Сёння яны з’яўляюцца прыкладам для моладзі, якая актыўна наведвае выставу. Гэта вучні  навучальных устаноў горада: ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Полацка», ДУА «Базавая школа №3 г. Полацка», ДУА «Сярэдняя школа №10 г. Полацка імя У. М. Азіна». Найбольш зацікаўленымі ў знаёмстве са спартыўным жыццём Полацка сталі вучні УА «Полацкая дзяржаўная гімназія №2», якія рэгулірна наведваюць выставу па суботніх днях. Не засталіся абыякавымі да гісторыі спорта нашага горада і навучэнцы Полацкага каледжа УА «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава».

632