Савіцкі Аляксандр Ануфрыевіч (1924-2015)



Савіцкі Аляксандр Ануфрыявіч (1924-2015)
Нарадзіўся ў Полацку. З 1939 па 1941 г. вучыўся ў Гродна. У 1942-1943 гг. — партызан у атрадзе «Смерць фашызму», камандзір падрыўной групы атрада «Бальшавік» на Полаччыне; да 1945 г. у дзеючым войску. У 1946-1953 гг. працаваў у рэдакцыі полацкай газеты «Бальшавіцкі сцяг», быў старшынёй полацкага літаратурнага аб'яднання «Надзвінне». У 1958 г. скончыў Маскоўскі літаратурны інстытут імя А.М. Горкага, аспірантуру пры ім. Працаваў навуковым сакратаром Літаратурнага музея імя Якуба Коласа. У 1969-1973 гг. кіраваў сектарам мастацкай літаратуры аддзела культуры ЦК КПБ. Аўтар 10 раманаў, 13 аповесцяў, шматлікіх апавяданняў. Член Саюза пісьменнікаў БССР з 1961 г.
Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны І ступені, Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны», Славы ІІІ ступені, медалём Францыска Скарыны, медалямі.
Званне Ганаровага грамадзяніна г. Полацка прысвоена ў 1987 г.

За рэдакцыйным сталом. 1947 г.
За рэдакцыйным сталом. 1947 г.


З баявым таварышам Сяргеем Зямніцкім (злева). 1946 г.
З баявым таварышам Сяргеем Зямніцкім (злева). 1946 г.


На пасяджэнні полацкага літаратурнага аб’яднання “Надзвінне” ў абкаме партыі. 1950-я гг.
На пасяджэнні полацкага літаратурнага аб’яднання “Надзвінне” ў абкаме партыі. 1950-я гг.


На лыжных спаборніцтвах сярод студэнтаў Маскоўскага літаратурнага інстытута. 1954 г.
На лыжных спаборніцтвах сярод студэнтаў Маскоўскага літаратурнага інстытута. 1954 г.


У бабуліным садзе. 1953 г.
У бабуліным садзе. 1953 г.


З сябрам Сяргеем Зямніцкім на вуліцы Стралецкай у Полацку. 1946 г.
З сябрам Сяргеем Зямніцкім на вуліцы Стралецкай у Полацку. 1946 г.


Падчас працы. 1970-я гг.
Падчас працы. 1970-я гг.


Дома ў Полацку. 1953 г.
Дома ў Полацку. 1953 г.


На месцы, дзе ў 1942 г. былі зямлянкі партызанскага атрада «Смерць фашызму». 1976 г.
На месцы, дзе ў 1942 г. былі зямлянкі партызанскага атрада «Смерць фашызму». 1976 г.


Сябры Антоль Грачаннікаў і Алесь Савіцкі ў Полацку на беразе Заходняй Дзвіны. 1975 г.
Сябры Антоль Грачаннікаў і Алесь Савіцкі ў Полацку на беразе Заходняй Дзвіны. 1975 г.


На V з’ездзе пісьменнікаў СССР. 1971 г.
На V з’ездзе пісьменнікаў СССР. 1971 г.


Дэлегацыя беларускіх пісьменнікаў на V з’ездзе пісьменнікаў СССР. 5-ы справа Савіцкі А.А. 1971 г.
Дэлегацыя беларускіх пісьменнікаў на V з’ездзе пісьменнікаў СССР. 5-ы справа Савіцкі А.А. 1971 г.


На сустрэчы ўдзельнікаў прарыву блакады 1944 г. каля мемарыяльнага комплексу “Прарыў”. 3-ці справа Савіцкі А.А. 1984 г.
На сустрэчы ўдзельнікаў прарыву блакады 1944 г. каля мемарыяльнага комплексу “Прарыў”. 3-ці справа Савіцкі А.А. 1984 г.


У родным Полацку на беразе Палаты. 1975 г.
У родным Полацку на беразе Палаты. 1975 г.