Пятрэнка Мікалай Макаравіч (1919-1997)



Пятрэнка Мікалай Макаравіч (1919-1997)
Нарадзіўся на Гомельшчыне. У 1936 г. скончыў педрабфак, у 1940 г. — Мінскі педінстытут. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У мірны час працаваў на розных кіруючых пасадах на Гомельшчыне і Віцебшчыне. З 1960 г. — выкладчык, намеснік дырэктара Полацкага педвучылішча. Аўтар некалькіх падручнікаў. Самадзейны кампазітар, аўтар больш за 300 песень, з 1980 г. кіраваў клубам самадзейных кампазітараў у Полацку. Лаўрэат конкурсаў самадзейных кампазітараў.
Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны І ступені, медалямі.
Званне Ганаровага грамадзяніна г. Полацка прысвоена ў 1995 г.


На рэпетыцыі. Крайні справа Пятрэнка М.М. 1970-я гг.
На рэпетыцыі. Крайні справа Пятрэнка М.М. 1970-я гг.


Пятрэнка М.М. на ўроку беларускай мовы. 1976 г.
Пятрэнка М.М. на ўроку беларускай мовы. 1976 г.


Пятрэнка М.М. за рабочым сталом падчас працы над песняй “Невядомы партызан” на словы В. Шымука. 1983 г.
Пятрэнка М.М. за рабочым сталом падчас працы над песняй “Невядомы партызан” на словы В. Шымука. 1983 г.


У педвучылішчы на экзаменах. 1970-я гг.
У педвучылішчы на экзаменах. 1970-я гг.


Падчас святочных мерапрыемстваў каля будынка педвучылішча. Другі злева – Пятрэнка М.М. 1970-я гг.
Падчас святочных мерапрыемстваў каля будынка педвучылішча. Другі злева – Пятрэнка М.М. 1970-я гг.


У музеі Полацкага педвучылішча. 2000-я гг.
У музеі Полацкага педвучылішча. 2000-я гг.




Дом па вуліцы Камуністычнай, у якім жыў Пятрэнка М.М.
Дом па вуліцы Камуністычнай, у якім жыў Пятрэнка М.М.