Тусналобава-Марчанка Зінаіда Міхайлаўна (1920-1980)



Тусналобава-Марчанка Зінаіда Міхайлаўна (1920–1980)
Нарадзілася на Полаччыне. У 1941 г. скончыла школу медсясцёр. З 1942 г. на фронце. Зімой 1943 г. пад Курскам цяжка паранена. Пасля вайны з сям'ёй пераехала ў Полацк. Актыўна займалася грамадскай работай. У 1957 г. прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Іменем З.М. Тусналобавай-Марчанка названа штогадовая прэмія, устаноўленая Віцебскім аблвыканкамам у 2003 г.
Узнагароджана ордэнам Леніна, медалямі «Залатая Зорка» і імя Флорэнс Найтынгейл.
Званне Ганаровага грамадзяніна г. Полацка прысвоена ў 1967 г.