Сіманоўскі Навум Шаламовіч (1892-1987)

Сіманоўскі Навум Шаламовіч (1892–1987)
Нарадзіўся ў Жлобіне. Удзельнічаў у грамадзянскай вайне. У 1929 г. скончыў Камуністычны ўніверсітэт імя Свярдлова ў Маскве. Працаваў сакратаром Рагачоўскага райкама КП(б)Б, быў на гаспадарчай, партыйнай працы, у органах юстыцыі БССР. У гады вайны служыў камісарам батальёна, потым пракурорам ва Ульянаўскай вобласці. З 1947 г. працаваў памочнікам пракурора Полацкай вобласці. Займаў розныя пасады ў органах юстыцыі БССР. Персанальны пенсіянер саюзнага значэння з 1956 г.
Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі, Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР.
Званне Ганаровага грамадзяніна г. Полацка прысвоена ў 1967 г.

Сіманоўскі Н.Ш. (першы злева) з двума таварышамі, байцамі чырвонагвардзейскага атрада 1918 г.

На адпачынку ў Выдрыцы. 1962 г.
На адпачынку ў Выдрыцы. 1962 г.

Мітынг каля  Кургана Бессмяротнасці падчас адкрыцця помніка. 1966 г.

Ганаровыя грамадзяне горада Полацка. 3-ці злева Сіманоўскі Н.Ш. 1967 г.

Ганаровыя грамадзяне горада Полацка каля помніка воінам 1-га Прыбалтыйскага фронту. 5-ы злева Сіманоўскі Н.Ш. 1967 г.

Падчас адкрыцця помніка герою грамадзянскай вайны Азіну У.М. 2-гі злева  Сіманоўскі Н.Ш. 1979 г.

Работнікі Полацкага гаркама КПБ і гаркама УЛКСМ. Сядзіць 4-ы злева Сіманоўскі Н.Ш. 1982 г.

Выдатнікі вучобы сярэдніх школ г.Полацка з ветэранамі Камуністычнай партыі. Сядзіць 4-ы злева Сіманоўскі Н.Ш. 1982 г.