Пянькоўскі Валянцін Антонавіч (1904-1969)



Пянькоўскі Валянцін Антонавіч (1904-1969)
Нарадзіўся ў Магілёве. З 1920 г. у Чырвонай Арміі, удзельнік грамадзянскай вайны. У 1927 г. скончыў Аб'яднаную Беларускую вайсковую школу імя ЦВК БССР. У гады вайны кіраваў рознымі вайсковымі падраздзяленнямі. На пасадзе начальніка штаба 6-й гвардзейскай арміі ў ліпені 1944 г. прымаў удзел у вызваленні г. Полацка. У пасляваенны час скончыў Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Вайсковай акадэміі Генштаба. З 1956 г. — камандуючы войскамі Далёкаўсходняй, потым Беларускай вайсковай акругі. У 1960-х гг. — намеснік міністра абароны СССР па баявой падрыхтоўцы. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 5–7 скліканняў.
Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, пяццю ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Кутузава І і ІІ ступеняў, ордэнам Суворава І ступені, медалямі.
Званне Ганаровага грамадзяніна г. Полацка прысвоена ў 1967 г.


Урачыстае адкрыццё Кургана Бессмяротнасці. 3-ці справа Пянькоўскі В.А. 1966 г.
Урачыстае адкрыццё Кургана Бессмяротнасці. 3-ці справа Пянькоўскі В.А. 1966 г.


Помнік Пянькоўскаму В.А. на мінскіх Усходніх могілках.
Помнік Пянькоўскаму В.А. на мінскіх Усходніх могілках.