Запрашаем на адкрыццё новай выстаўкі!

14 красавіка а 14-й гадзіне ў Краязнаўчым музеі Полацка адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выстаўкі "ХУТКА Ў НУМАР", прысвечанай 100-гадоваму юбілею полацкай газеты. Гасцямі свята стануць як штатныя, так і пазаштатныя карэспандэнты сучаснага "Полацкага весніка", пастаянныя чытачы гэтага перыядычнага выдання, а таксама маладыя журналісты Полацка, якія робяць свае першыя крокі ў прафесію. Наведвальнікаў імпрэзы чакае шмат цікавых і запамінальных момантаў. Запрашаем усіх жадаючых!
641