Рэзгіны


Рэзгіны - прыстасаванне ў выглядзе вяровачнай сеткі, нацягнутай на драўляныя дугі, для транспарціроўкі сена, саломы, травы. Выраблялі рэзгіны часцей за ўсё з двух арэхавых прутоў, згінаючы кожны дугой. Затым нацягвалі на гэтыя пруты вяровачную сетку так, каб яны складаліся напалову ў адну дугу. Рэзгіны раскладвалі на зямлі, змяшчалі ў іх паклажу і сцягвалі дугі вяроўкай. Пасля ўздымалі гэта прыстасаванне на спіну і неслі.