Прасніца і верацяно


Ручная прасніца складаецца з вертыкальнай часткі ў выглядзе лапаткі, на якой мацавалі кудзель, і гарызантальнай - донца, на якое ўсаджваліся падчас прадзення. Такую прасніцу часта ўпрыгожвалі роспісам або разьбой.

Верацяно ўяўляе сабой драўляную точаную палачку з завостраным верхам і патоўшчанай ніжняй часткай. Для павелічэння вагі верацяна да яго мацавалі невялікі грузік круглай формы з адтулінай пасярэдзіне – прасліца. Гэта дадатковая вага дазваляла верацяну даўжэй і хутчэй круціцца. Для больш зручнай працы і ў якасці ўпрыгажэння на верацёнах наразалі кольцы-паглыбленні.

Неабходна было валодаць цярпеннем і спрытнасцю рук, каб нітка, выцягнутая з кудзелі, атрымлівалася тонкай, роўнай і трывалай. Часцей за ўсё нітку выцягвалі левай рукой, а правай намотвалі яе на верацяно. Прадзенне з дапамогай верацяна патрабавала шмат часу. Дзяўчынкі вучыліся прасці з ранняга ўзросту, каб паспець падрыхтаваць сабе пасаг.

ВерацяноПрасніца