Іосіф Маркавіч Міхейкін (урач—стаматолаг)


Нарадзіўся ў 1890 г. Скончыў Варшаўскі ўніверсітэт у 1913 г. Працаваў урачом Полацкай бальніцы з 1920 па 1941 г., загадваў санітарна-эпідэміялагічным пададдзелам Полацкага Павятовага аддзела аховы здароўя, 1-ай полацкай гарадской амбулаторыяй, затым пераехаў у г. Батумі Грузінскай ССР.

Дакументы і фотадакументы Іосіфа Маркавіча Міхейкіна перадаў у музей у 1986 г. сын Міхаіл Іосіфавіч Міхейкін.