1. Агульныя палажэнні. 1.1. Дадзенае Палажэнне аб правядзенні круглага стала на пляцоўцы Краязнаўчага музея, філіяла НПГКМЗ, вызначае правілы яго арганізацыі і правядзення, арганізацыйна-метадычнае забеспячэнне, а таксама правілы ўдзелу.
1.2. Арганізатарамі круглага стала з'яўляюцца навуковыя супрацоўнікі Краязнаўчага музея.
1.3. Час правядзення круглага стала – 13 сакавіка 2025 г.
1.4. Заяўкі (гл. дадатак 1) на круглы стол прымаюцца да 1 лютага 2025 г. 1.5. Круглы стол праводзіцца на добраахвотнай аснове для ўсіх зацікаўленых асоб: краязнаўцаў, гісторыкаў, архівістаў, музейшчыкаў, педагогаў, работнікаў бібліятэк.
2. Мэты і задачы круглага стала.
2.1. Мэта круглага стала: даць характарыстыку дзейнасці краязнаўцаў XX ст. па збіранні і захаванні гісторыка-культурнай спадчыны Полаччыны, абмеркаваць напрамкі сучаснага краязнаўчага руху ў рэгіёне і яго ролю ў выхаванні моладзі XXI ст.
2.2. Задачы круглага стала:
• Разгледзець пытанні, звязаныя з асаблівасцямі краязнаўчага руху ў XX ст. і вызначыць асноўныя тэндэнцыі, магчымасці і перспектывы сучасных краязнаўчых даследаванняў;
• Мабілізаваць удзельнікаў круглага стала на вырашэнне праблем, якія ўзнікаюць у краязнаўчым руху XXI ст.;
• Садзейнічаць перадачы вопыту краязнаўчай работы маладому пакаленню даследчыкаў.
3. Арганізацыя і парадак правядзення круглага стала.
3.1. У круглым стале бяруць удзел асобы, якія зрабілі папярэднюю заяўку, а таксама атрымалі спецыяльнае запрашэнне.
3.2. Адкрывае і вядзе круглы стол мадэратар – загадчык Краязнаўчага музея.
3.3. Удзельнікамі круглага стала з'яўляюцца: краязнаўцы, гісторыкі, архівісты, музейшчыкі, педагогі, работнікі бібліятэк.
3.4. Удзельнікі разглядаюць шэраг найбольш праблемных прапанаваных ім задач і выпрацоўваюць канкрэтныя метады іх вырашэння. Арганізатары круглага стала пры неабходнасці кансультуюць яго ўдзельнікаў.
3.5. Удзельнікі-дакладчыкі круглага стала маюць права:
• выступаць з дакладам, мультымедыйнай прэзентацыяй працягласцю да 10 хвілін;
• выказваць сваю пазіцыю па сутнасці разглядаемых пытанняў;
• задаваць пытанні ўдзельнікам круглага стала.
3.6. Удзельнікі і прысутныя не павінны:
• парушаць парадак выступленняў;
• адхіляцца ад разглядаемага пытання.
3.7. Вядучы круглага стала сочыць за парадкам, захаваннем выканання гэтага Палажэння. У выпадку неабходнасці карэктуе і перарывае выступоўцаў і іншых удзельнікаў, калі тыя адхіляюцца ад тэмы, перабіваюць ці не выконваюць рэгламент.
4. Разглядаемыя пытанні.
4.1. Станаўленне савецкага краязнаўства ў 1920-я гг. і яго асаблівасці на Полаччыне.
4.2. Краязнаўчы рух у другой палове 1930-х гг.: ліквідацыя масавасці і ўзмацненне ідэалагічнага ўплыву.
4.3. Школьнае краязнаўства ў 1950-я – пачатку 1980-х гг. як састаўная частка выхаваўчай працы ва ўстановах адукацыі Полаччыны.
4.4. Ажыўленне краязнаўчага руху ў канцы 1980-х –1990-я гг.: поспехі і праблемы краязнаўчых даследаванняў у рэгіёне.
4.5. Краязнаўчы рух у ХХІ ст.: магчымасці і перспектывы развіцця.
5. Парадак завяршэння круглага стала.
5.1. Вядучы круглага стала падводзіць вынік дыскусіі, адзначае актуальнасць і асаблівую значнасць асобных выступленняў, выказвае словы падзякі ўдзельнікам мерапрыемства.
5.2. Усе ўдзельнікі круглага стала атрымліваюць адпаведныя сертыфікаты.
Па выніках працы круглага стала плануецца выданне зборніка матэрыялаў. Афармленне дакладаў згодна патрабаванням ВАК Рэспублікі Беларусь.
Тэксты неабходна прадставіць да 1 красавіка 2025 г.
Выдаткі на пражыванне і харчаванне за кошт камандзіруючага боку.
Адказны за правядзенне круглага стала – Воднева Ірына Пятроўна, загадчык Краязнаўчага музея, філіяла НПГКМЗ. Тэлефоны для даведак: +375 (214) 46-27-15, +375 (29) 185-18-79.
Е-mail для падачы заяўкі: local.polotsk@museum.by