Алесь Савіцкі «Карабін» (аповесць)

Гэта кніга пра адважную барацьбу беларусаў з чужынцамі ў акупаваным фашыстамі горадзе, калі не толькі дарослыя, але і падлеткі гарэлі жаданнем вызваліць родны край. Смелыя, кемлівыя і дасціпныя, Генка і Лёнік не збіраюцца сядзець у хаце, пакуль іх бацькі змагаюцца з ворагам. Яны мараць трапіць да партызанаў. Але на гэтым шляху іх чакае нямала складаных і трагічных выпрабаванняў.

 

 

Родныя і знаёмыя мне мясціны Падкастельцы, Ксты, Баравуха, Экімань паўстаюць з твора яркімі карцінкамі. Дзеянне ў аповесці разгортваецца напружана і імкліва. І мне, маладзейшаму, ярка бачацца падзеі, што адбываліся ў тыя горкія і гераічныя часы на маёй радзіме, і мне блізкія перажыванні галоўнях герояў…

Навум Гальпяровіч

 

 

 

Азнаёміцца і спампаваць кнігу можна па спасылцы:

https://drive.google.com/file/d/1nPM8Y3ihIgDnOiWC6lezjlTlMkVFGFdv/view?u...