Грыгор’ева Лідзія Іванаўна (1928-1995)

Грыгор’ева Лідзія Іванаўна (1928–1995)
Нарадзілася ў Абхазіі. Пасля заканчэння тэкстыльнага інстытута ў 1952 г. працавала кіраўніком змены на заводзе шкловалакна ў г. Гусь-Хрустальны, кіраўніком аздабленчага і ткацкага цэхаў. З 1957 г. узначальвала ткацкі цэх на полацкім заводзе шкловалакна, з 1962 па 1983 г. — дырэктар завода. Адзіная ў СССР жанчына-кіраўнік завода шкловалакна. У 1978 г. прысвоена званне «Ганаровы хімік СССР».
Узнагароджана ордэнамі Леніна, Кастрычніцкай рэвалюцыі, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга.
Званне Ганаровага грамадзяніна г. Полацка прысвоена ў 1987 г.

Студэнты з настаўнікам Іванаўскага тэкстыльнага інстытута. У верхнім радзе 2-я злева – Л.І. Грыгор’ева. 1949 г.

Л.І. Грыгор’ева з аднакурсніцай. 1949 г.

Л.І. Грыгор’ева (справа) з сяброўкай В. Ільяшэнка і сынам Уладзем. 1960-я гг.

Л.І. Грыгор’ева ў рабочым кабінеце. 1967 г.

Падчас урачыстага адкрыцця завадскога парку культуры. 1967 г.

Лідзія Грыгор’ева з Людмілай Грыгор’евай. 1975 г.

Л.І. Грыгор’ева на першамайскай дэманстрацыі. 1970-я гг.

Прыезд мІнІстра хІмІчнай прамысловасці Чэхаславацкай  рэспублІкІ ў г. Полацк. 1974 г.

Л.І. Грыгор’ева. 1960-я гг.
Л.І. Грыгор’ева. 1960-я гг.

Л.І. Грыгор’ева падчас замежнай камандзіроўкі. 1970-я гг.

Падпісанне дакументаў з амерыканскай фІрмай “ТБА-Бішоп” на праектаванне аднастадыйнай вытворчасці шкловалакна ў г. Полацку. 1979 г.