Нарадзіўся ў Калінінскай вобласці. У 1918 г. добраахвотна ўступіў у Чырвоную Армію. Удзельнік грамадзянскай вайны. У гады Вялікай Айчыннай вайны прайшоў шлях ад камандзіра стралковай дывізіі да камандарма. Прымаў удзел у вызваленні Полацка ў 1944 г., у разгроме Японіі ў 1945 г. У 1944 г. прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Да 1968 г. займаў камандныя пасты ў савецкіх войсках, Міністэрстве абароны СССР. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 2-га і 4-га скліканняў.
Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, пяццю ордэнамі Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Суворава І ступені, двума ордэнамі Кутузава І ступені, ордэнам Суворава ІІ ступені, медалямі.
Званне Ганаровага грамадзяніна г. Полацка прысвоена ў 1967 г.
Генерал-маёр Чысцякоў І.М. з двума ад’ютантамі. 1943 г.
Чысцякоў І.М (у цэнтры) са сваімі саслужыўцамі. 1943 г.
Падчас фарсіравання Заходняй Дзвіны. Злева Чысцякоў І.М. 1944 г.
Падчас святкавання ў Полацку 25-годдзя вызвалення Беларусі ад фашысцскіх захопнікаў. 1969 г
Генерал-палкоўнік Чысцякоў І.М. 1960-я гг.
Падчас сустрэчы ветэранаў 6-й Гвардзейскай Арміі на 35-годдзі Перамогі ад фашысцкіх захопнікаў. 1970 г.
Каля помніка загінуўшых воінаў 6-й Гвардзейскай Арміі ў г. Даўгаўпілс (Латвія). 1972 г.
Падчас сустрэчы з ветэранамі 6-й Гвардзейскай Арміі. 1973 г.