Краязнаўчы музей сардэчна запрашае

18 мая 2018 г.
Краязнаўчы музей Полацка
запрашае палачан і гасцей горада прыняць удзел у
Міжнароднай акцыі "Ноч музеяў - 2018".
У гэты дзень любы ахвотны можа наведаць музей
БЯСПЛАТНА


У 17.30 у Краязнаўчым музеі стартуе квэст "Полацк, якога няма". Яго ўдзельнікі змогуць больш дасканала пазнаёміцца з музейнай экспазіцыяй, пашырыць свае веды і добра правесці вольны час. Пераможцаў чакаюць прыемныя падарункі.

У 17.30 і 19.00 на пляцоўцы ля Краязнаўчага музея можна будзе пабачыць выступленні ўзорнага фальклорнага калектыву "Знічка" ДУА "Палатоўская дзіцячы сад-базавая школа Полацкага раёна". Наведаўшы мерапрыемства, вы пачуеце беларускія мілагучныя спевы і пабачыце народныя танцы.

Добры настрой і мех пазітыўных эмоцый гарантаваны.


З 18.00 да 19.00 каля сцен былой лютэранскай кірхі пройдуць майстар-класы "Майстар.BY", падчас якіх кожны ўдзельнік зможа зрабіць сабе на памяць папяровую птушку, шнурок-абярэг ці традыцыйную ляльку-скрутку.

Зрабіце падарунак для родных і сяброў сваімі рукамі!


Цікавыя мерапрыемствы пройдуць і каля Доміка Пятра І, дзе ўжо 20 гадоў размяшчаецца стацыянарная выстава "Прагулка па Ніжне-Пакроўскай". Акунуцца ў жыццё яўрэйскага Полацка пачатку ХХ стагоддзя дапаможа тэатральнае прадстаўленне "Хелмские мудрецы" (рэжысёр-пастаноўшчык – Яўген Клемят) аматарскага тэатральнага калектыву "Менора" па кіраўніцтвам Раісы Піталенка.

Сеансы адбудуцца ў 18.00 і 19.00.
КОЛЬКАСЦЬ МЕСЦАЎ АБМЕЖАВАНА.


У 19.45 ва ўнутраным дворыку Доміка Пятра І будуць падведзены вынікі тэсту "Домік Пятра І: ад легенды да музейнай экспазіцыі" і пройдзе святочнае ўзнагароджванне пераможцаў.

Як прайсці тэст і атрымаць каштоўны прыз можна даведацца тут.

582