Табе спяваю гэты гімн, горад!

20 лютага 2018 г. у Краязнаўчым музеі Полацка прайшла вечарына "Табе спяваю гэты гімн, горад!". Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы ў зале, прысвечанай Ганаровым грамадзянам горада Полацка, сабраліся навучэнцы Полацкага каледжа УА "Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава" і непасрэдныя ініцыятары і ўдзельнікі стварэння полацкага гімна - паэт і выдавец Алесь Аркуш ды былы загадчык аддзела культуры Полацкага гарвыканкама Віктар Ушак. У 2002 г., калі Полацк адзначаў 1140 год з дня першага ўзгадвання ў летапісах, у Полацку прайшоў конкурс на стварэнне галоўнай песні горада. На суд кампітэнтнага журы было прадстаўлена больш за 20 песняў. У выніку аўтарамі гімна сталі Алесь Аркуш і настаўніца музыкі з Наваполацка Тамара Гамановіч.

На сустрэчы вядомы беларускі паэт распавядаў слухачам даволі цікавыя звесткі пра стварэнне тэксту гімна, а сюрпрызам ад Віктара Мікалаевіча стаў падарунак дыска з відэматэрыяламі пра той песенны конкурс 2002 г., падчас якога нарадзілася галоўная песня сучасных палачан.

Напрыканцы сустрэчы ўсе прысутныя выканалі гімн г. Полацка, які быў надрукаваны на кішэнным каляндарыку, падараваным усім удзельнікам вечарыны.

Вечарына "Табе спяваю гэты гімн, Полацк" у Краязнаўчым музеі Полацка.