Запрашаем на «Ноч музеяў-2021»!

22 мая 2021 г. пройдзе акцыя «Ноч музеяў-2021», у рамках якой супрацоўнікамі Краязнаўчага музея быў падрыхтаваны шэраг мерапрыемстваў. 
Для аматараў спорту ў Краязнаўчым музеі Полацка будзе арганізавана сустрэча наведвальнікаў з майстрамі спорту міжнароднага класа па паўэрліфтынгу Сяргеем Мураўёвым і Дзмітрыем Яневічам. Пасля невялікага экскурсу ў гісторыю паўэрліфтынгу, сапраўдныя прафесіяналы сваёй справы пазнаёмяць удзельнікаў сустрэчы з асаблівасцямі гэтага віду спорту і прадэманструюць свае здольнасці на практыцы. 
На пляцоўцы стацыянарнай выставы «Прагулка па Ніжне-Пакроўскай» будзе рэалізаваны крэатыў-праект «Там, дзе каранi твае ...», падчас якога наведвальнікі музея змогуць пазнаёміцца з гісторыяй і побытам аднаго яўрэйскага роду. Гэта род Геновых, які налічвае 6 пакаленняў. Кожнае з іх пакінула свой след у гісторыі не толькі Полацка і Наваполацка, але і краіны ў цэлым. Члены сям'і Геновых стаялі ля вытокаў развіцця вадналыжнага спорту ў нашым рэгіёне, і наведвальнікі музея змогуць убачыць дакументальны фільм аб тым, як гэта было. Сёння прадстаўнікі гэтага роду паспяховыя не толькі ў спорце, але і ў мастацтве, што прадэманструюць у ходзе міні-канцэрта. Аматараў жа старых фотаздымкаў чакае выстава з відамі вуліц горада Полацка 1950-х гг., зробленых М.Л. Геновым. 
Спадзяемся, што праект «Там, дзе карані твае ...» выкліча толькі станоўчыя эмоцыі ў палачан і гасцей горада.
 

849