Да 100-гадовага юбілею Алеся Савіцкага

З 8 снежня 2023 г. у Полацку рэалізуецца праект «Алесь Савіцкі — палачанін на ўсё жыццё», прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка, Ганаровага грамадзяніна горада Полацка Аляксандра Ануфрыевіча Савіцкага. У ім бяруць удзел музеі, бібліятэкі і ўстановы адукацыі. У сацыяльных сетках з ініцыятывы супрацоўнікаў Краязнаўчага музея і калектыву навучэнцаў і педагогаў ДУА «Сярэдняя школа № 14 ім. М. С. Грыневіча г. Полацка» арганізаваны відэачэлендж «Чытаем А. Савіцкага», які падтрымалі ўжо каля дзясятка карыстальнікаў, а таксама таймлайм па кнігах Аляксандра Ануфрыевіча. Сёння любы палачанін можа прыняць удзел і ў напісанні літаратурнага «Канспекта „на вешалцы“», аснову якога складаюць цытаты з твораў пісьменніка (https://vk.com/club223816015).

Адным з мерапрыемстваў у рамках праекта, стане конкурс чытальнікаў урыўкаў з кнігі А. А. Савіцкага «Карабін». Атрымана 46 заявак на ўдзел у ім. Актыўнасць у конкурсе праявілі навучэнцы і педагогі Полацкай дзяржаўнай гімназіі № 1 ім. Ф. Скарыны, сярэдніх школ № 2, № 6, № 8, № 10, № 16, № 18, базавых — № 3, № 12, 15 г. Полацка, а таксама сярэднія і базавыя школы Полацкага раёна — Фарынаўская, Ветрынская, Гаранская, Палатоўская, Багатырская, Зялёнкаўская.

У студзені 2024 г. члены журы — прадстаўнікі ўстаноў культуры і адукацыі, на пляцоўцы стацыянарнай выставы «Ганаровыя грамадзяне горада Полацка» ў Краязнаўчым музеі падвядуць вынікі конкурсу чытальнікаў. Лепшым з іх будуць уручаны ўзнагароды.

183