Да гісторыі полацкага гандлю ў савецкі час

У маі 2023 г. у Краязнаўчым музеі Полацка адкрыта выстава «ПроСОВТОРГ, или развитие торговли в Полоцке в 1919-1991 гг.». Яе наведвальнікі атрымліваюць унікальную магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй гандлю ў нашым горадзе ў мінулым стагоддзі, убачыць гандлёвае абсталяванне, вымяральныя і вылічальныя прыборы, якімі карысталіся прадаўцы ў сваёй рабоце. Уяўленне аб асартыменце тагачасных тавараў дапамагаюць атрымаць інсталяцыі «Крама Полацкага ЦРК 1920-х гг.», «Прадуктовая крама «Белкаапсаюза», «Полацкі ўнівермаг», «Стыхійны рынак або «таўкучка» 1990-х гг.». З часовай экспазіцыяй «ПроСОВТОРГ, или развитие торговли в Полоцке в 1919-1991 гг.» ужо больш за паўгода актыўна знаёмяцца не толькі індывідуальныя наведвальнікі музея, але і навучэнцы школ, а таксама прадстаўнікі працоўных калектываў.

У лістападзе выставу наведалі больш за 170 навучэнцаў УА «Полацкі хіміка-тэхналагічны каледж». Асаблівую цікавасць у іх выклікалі пытанні аб дзеянні талонна-картачнай сістэмы размеркавання тавараў і фарміраванні савецкага грашовага абарачэння. Не застаўся без увагі моладзі і асартымент тавараў полацкага ўнівермага — найбуйнейшага гандлёвага прадпрыемства горада ў 1970-1980-я гг. Эмацыянальна былі ўспрынятыя юнакамі і дзяўчатамі матэрыялы, звязаныя са заняпадам савецкага гандлю ў пачатку 1990-х гг. і з'яўленнем стыхійных рынкаў. Завяршалася знаёмства з выставай калектыўнай фатаграфіяй на фоне найбольш спадабаўшайся інсталяцыі.

Краязнаўчы музей чакае новых наведвальнікаў выставы «ПроСОВТОРГ, или развитие торговли в Полоцке в 1919-1991 гг.»!

166