У «гасцях» у князя Усяслава Брачыславіча

У лістападзе 2023 г. у Краязнаўчым музеі Полацка ў рамках праграмы «Мой горад» прайшла серыя музейна-педагагічных заняткаў па тэме «Полацкі князь Усяслаў Брачыславіч». Заняткі наведвалі навучэнцы 4-х класаў ДУА «Сярэдняя школа № 10 ім. У. М. Азіна г. Полацка», ДУА «Сярэдняя школа № 16 г. Полацка», ДУА «Базавая школа № 15 г. Полацка», ДУА «Базавая школа № 9 імя А. С. Пушкіна г. Полацка», УА «Полацкая дзяржаўная гімназія № 1 імя Ф. Скарыны». Яны знаёміліся з жыццём і дзейнасцю адной з самых вядомых асоб у полацкай гісторыі. Здзівіла і выклікала станоўчыя эмоцыі ў школьнікаў «сустрэча» з самім Усяславам Брачыславічам у яго «палатах», дзе гасцінны гаспадар распавёў аб сабе, аб сваёй сям'і і аб паходжанні яго знакамітай мянушкі. Атрыманыя веды хлопчыкі і дзяўчынкі змаглі замацаваць падчас інтэлектуальнай гульні.

140