Удзел НПГКМЗ у IV Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Сацыяльныя веды ў сучасным грамадстве: праблемы, заканамернасці, перспектывы»

9-10 лістапада 2023 г. у Інстытуце сацыялогіі НАН Беларусі адбылася IV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Сацыяльныя веды ў сучасным грамадстве: праблемы, заканамернасці, перспектывы». У рамках форуму прайшло пасяджэнне пяці секцый і работа чатырох круглых сталоў. Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучоныя і даследчыкі ў галіне сацыялогіі Рэспублікі Беларусь (Мінск, Гродна, Брэст, Мазыр, Пінск, Полацк) і Расійскай Федэрацыі (Масква, Санкт-Пецярбург, Валгаград, Курск, Цюмень, Ніжні Ноўгарад, Новасібірск, Кубань, Казань, Уфа, Абакан). Дакладчыкі выступілі з актуальнымі тэмамі па пытаннях нацыянальнай ідэнтычнасці, узаемадзеяння сацыялогіі і кіраўніцкай сферы, гуманітарнай бяспекі, эвалюцыі лічбавага горада і іншых праблем.

У рамках круглага стала «Роля “women's studies” (жаночых даследаванняў) і творчага патэнцыялу жанчын у развіцці сучаснага грамадства» адбылося выступленне і загадчыка Краязнаўчага музея Полацка І. П. Водневай. Яе даклад «Горад Полацк — мой лёс і спрадвечны алтар: творчы патэнцыял паэтэсы Надзеі Салодкай» выклікаў жывую цікавасць ва ўдзельнікаў мерапрыемства. Канферэнцыя, падрыхтаваная супрацоўнікамі Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прадэманстравала высокую грамадскую місію сацыялогіі, а таксама яе бязмежны патэнцыял у сферы вывучэння актуальных праблем сучаснага грамадства.

236