Аб удзеле ў Міжнародных гістарычных чытаннях

10 кастрычніка 2023 г. Краязнаўчы музей горада Вялікія Лукі (РФ) выступіў арганізатарам правядзення Міжнародных гістарычных чытанняў «Людзі, падзеі, факты ў музейным вымярэнні», прымеркаваных да Года педагога і настаўніка. У фармаце відэазвароту ў гэтым форуме прыняла ўдзел загадчык Краязнаўчага музея Полацка Ірына Пятроўна Воднева. Свой даклад яна прысвяціла Мікалаю Макаравічу Пятрэнку, заслужанаму настаўніку БССР, Ганароваму грамадзяніну горада Полацка. У выступленні значнае месца было адведзена характарыстыцы яго педагагічнай дзейнасці, большая частка якой звязана са старажытным горадам Беларусі. Не засталося без увагі дакладчыка і пытанне аб творчай спадчыне М. М. Пятрэнкі. Ён з’яўляецца аўтарам больш за дзве сотні песень. Многія з іх і сёння папулярныя ў Беларусі.

232