«Скарынаўскія дні ў Полацку» на пляцоўцы Краязнаўчага музея

Ужо некалькі гадоў у старажытным горадзе Беларусі рэалізуецца рэспубліканскі культурна-адукацыйны праект «Скарынаўскія дні ў Полацку». Ён распрацаваны з мэтай фарміравання ў вучняў павагі да гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны, актыўнай грамадзянскай пазіцыі, патрыятызму, а таксама выяўлення таленавітай моладзі і падтрымкі моладзевых ініцыятыў.

16 верасня 2023 г. адной з пляцовак для правядзення мерапрыемстваў у межах праекта стаў Краязнаўчы музей Полацка. Наведаўшы яго, маладыя палачане і госці нашага горада пазнаёміліся з яго гісторыяй, з дапамогай конкурснай інтэлектуальнай гульні акцэнтавалі сваю ўвагу на найбольш цікавых экспанатах музея. Пераможцы гэтай гульні атрымалі ўзнагароды і салодкія прызы.

Педагогі ДУА «Сярэдняя школа №14 імя М. С. Грыневіча г. Полацка», якія прымалі актыўны ўдзел у рэалізацыі праекта «Скарынаўскія дні ў Полацку», распавялі вучням аб гераічным шляху чалавека, імя якога было прысвоена іх школе. Было адзначана, што Міхаіл Сцяпанавіч Грыневіч пражыў доўгае, насычанае жыццё: удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, узнагароджаны шматлікімі ардэнамі і медалямі, 15 гадоў жыцця прысвяціў працы з вучнямі сярэдняй школы №14 і застаўся ў іх памяці як чалавек з вялікай літары.

Сумесная праца навуковых супрацоўнікаў Краязнаўчага музея і педагогаў школ вылікала ў вучняў ня толькі пазітыўныя эмоцыі, але і жаданне наведаць музей яшчэ раз.

249