НПГКМЗ — удзельнік VIII Усерасійскага фестывалю дзіцячых музейных праграм «Анфім кліча сяброў»

З 1 па 3 верасня 2023 г. Наўгародскі музей-запаведнік пры падтрымцы Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі арганізаваў правядзенне VIII Усерасійскага фестывалю дзіцячых музейных праграм «Анфім кліча сяброў». З 2015 г. форум заслужыў любоў і ўвагу музейнай супольнасці як пляцоўка для абмеркавання тэм, звязаных з маладой аўдыторыяй у музейнай прасторы, абмена вопытам ў пытаннях музейнай педагогікі, інтэграцыі з адукацыйнымі ўстановамі.

У першы дзень фестывыля адбылася навукова-практычная канферэнцыя «Асяроддзе прабывання — музей» (рус. «Среда обитания — музей»), у якой прыняла ўдзел загадчык Краязнаўчым музеем Полацка Ірына Воднева. Яна стала адзіным прадстаўніком Беларусі на агульнарасійскім форуме, удзельнікі якога абмеркавалі шырокае кола тэм, прысвечаных фарміраванню мэтавай аўдыторыі, калабарацыям з гарадской супольнасцю, стварэнню спецыяльных імпрэз у межах праекта «Пушкінская карта», фарміраванню асяроддзя для адпачынку і развіцця. Свае напрацоўкі прадставілі музейныя супрацоўнікі з Санкт-Пецярбурга, Масквы, Краснаярска, Казані, Курска, Уладзіміра, Смаленска і іншых гарадоў Расійскай Федэрацыі.

На другі фестываля, 2 верасня, на тэрыторыі Наўгародскага крамля традыцыйна адбылося сямейнае свята. Больш 30 розных музеяў, творчых аб'яднанняў і калектываў на Аніфімкінай паляне прадставілі свае інтэрактыўныя праграмы. Для музейных супрацоўнікаў гэта было ўнікальнай магчымасцю ўбачыць, як шматлікія тэарэтычныя напрацоўкі рэалізоўваліся на практыцы. Удзельнікі форума абменьваліся ведамі і вопытам, а наведвальнікі з задавальненнем прыймалі ўдзел у інтэрактыўных гульнях, майстар-класах, казачных прадстаўленнях.

У гэты дзень прадстаўнікі музейных аб'яднанняў мелі магчымасць падлічыць вынікі фестываля, абменьвацца меркаваннямі, ідэямі і вопытам у фармаце адкрытага мікрафона на тэматычнай пляцоўцы «Анфімкін пірог са збітнем наўгародскім».

На трэцці дзень фестываля госці пазнаміліся з багатым гістарычнай і архітэктурнай спадчынай Наўгародскай зямлі, новымі часовымі экспазіцыямі. Цікавая і насычаная праграма наўгародскага фестываля «Анфім кліча сяброў» дала яго ўдзельнікам унікальную магчымасць жывога абмену ідэямі, а таксама напоўніла ўсіх масай пазітыўных эмоцый.

196