Аб удзеле ў Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі

28-29 чэрвеня 2023 г. у Магілёве адбылася XIII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць», у якой прыняла ўдзел загадчык Краязнаўчага музея Полацка І.П. Воднева. Навуковы форум сабраў больш за 70 даследчыкаў гісторыі Магілёўшчыны з Беларусі, Расіі, Туркменістана, Украіны і Польшчы. Ірына Пятроўна прадставіла на ім даклад «Антон Антонавіч Дабравольскі: партрэт на фоне пакалення», прысвечаны вывучэнню баявой і працоўнай дзейнасці Ганаровага грамадзяніна горада Полацка, які не адно дзесяцігоддзе быў звязаны з сістэмай гандлю і забеспячэння БССР. А.А. Дабравольскі ў 1920-1950-я гг. займаў самыя высокія пасады ў кіраўніцтве ўсесаюзных і рэспубліканскіх камітэтаў. Сёння яго асабістыя дакументы і ўзнагароды прадстаўлены на стацыянарнай выставе «Ганаровыя грамадзяне горада Полацка» і ў часовай экспазіцыі музея «ПроСОВТОРГ, или развитие торговли в Полоцке в 1991-1991 гг.».

373