Шпацыр па Ніжне-Пакроўскай: знаёмства са старэйшай вуліцай горада

У красавіку 2023 г. у Доміку Пятра І, у межах праграмы «Мой старажытны горад», прайшла серыя музейна-педагагічных заняткаў, прысвечаных гісторыі старэйшай вуліцы нашага горада — Ніжне-Пакроўскай. Вучні 3-х класаў ДУА «Сярэдняя школа №10 імя В. М. Азіна», ДУА «Базавая школа № 15 г. Полацка», ДУА «Сярэдняя школа № 16 г. Полацка», ДУА «Полацкая гарадская гімназія № 1 імя Ф. Скарыны» пазнаёміліся з кароткай гісторыяй будаўніцтва Сафійскага і Багаяўленскага сабораў, лютэранскай кірхі, будынка былога Полацкага гарадскога грамадскага банка, хаты гарадскога галавы Н. А. Ласковіча.

Пасля падарожжа па вуліцы Ніжне-Пакроўскай, школьнікі зайшлі ў будынак музея, дзе пачулі аповяд ад першай асобы аб старэйшай полацкай вуліцы, пагрузіўшыся ў атмасферу пачатка ХХ стагоддзя. Рабяты з задавальненнем удзельнічалі ў бяседзе і адказвалі на займальныя пытанні «гараджанкі».

335