Новыя аспекты супрацоўніцтва

МУК «Цэнтральная сістэма дзіцячых бібліятэк г. Яраслаўля» на базе бібліятэкі–філіяла ім. В.В. Церашковай 7 красавіка быў праведзены XVI Міжрэгіянальны краязнаўчы форум «Бібліятэка і Космас: інфармацыя, культура, асвета», у якой прынялі ўдзел супрацоўнікі НПГКМЗ. Галоўная мэта форуму – папулярызацыя тэмы «космас»,  пашырэнне сувязяў бібліятэк з дзяржаўнымі і грамадскімі арганізацыямі, навуковай супольнасцю, а таксама ажыццяўленне працэсу патрыятычнага выхавання маладога пакалення.

Загадчык Краязнаўчага музея Ірына Пятроўна Воднева, у межах рэалізацыі праекта «Мне лёсам вызначаны Полацк», падрыхтавага даклад на тэму «Ганаровыя грамадзяне горада Полацка: лётчыкі-касманаўты А.Г. Мікалаеў і П.Р. Паповіч». Загадчык Дзіцячага музея Таццяна Рафаілаўна Смірнова і старэйшы навуковы супрацоўнік Рыгор Анатольевіч Машнюк выступіў з паведамленнем «Рэпрэзентацыя касмічнай спадчыны ў працы Дзіцясага музея–філіяла Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка».

33