Адкрыццё музея наноў для сябе

У снежні 2021 г., у межах святкавання 30-годдзя грамадскага аб'яднання «Беларускага саюза жанчын» у Полацку з'явілася моладзевае крыло, куды увайшлі дзяўчаты з полацкіх сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў.

Чарговая сустрэча моладзі адбылася 5 красавіка 2023 г. у Краязнаўчым музее. Старшыня Полацкай раённай арганізацыі «Беларускі саюз жанчын» А.П. Шчукіна прапанавала правесці для навучэнцаў каледжаў Полацка інтэлектуальны марафон «Памятныя старонкі гісторыі 1812 года», у якім раней прыймалі ўдзел прадстаўнікі розных полацкіх прадпрыемстваў.

Дзяўчаты з педадагічнага і хіміка-тэхналагічнага каледжаў, пасля экскурсіі па тэматычнай экспазіцыі музея, праверылі атрыманыя веды, адказваючы на займальныя пытанні навуковых супрацоўнікаў, разгадваючы рэбусы і складваючы пазлы рэпрадукцыі адной з карцін, прысвечаных падзеям вайны 1812 г.

Апроч заахвочвальнага прыза, удзельніцы атрымалі шчырае задавальненне ад цікавай формы атрымання ведаў.

339