Супрацоўнікі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка прынялі ўдзел ў дыялогу на тэму «Беларусь и Расія: агульная гісторыя, агульны лёс»

Напярэдадні Дня яднання народаў Беларусі і Расіі ў ГУДА «Полацкі раённы цэнтр дзяцей і моладзі» адбылася сустрэча актыву парламента моладзі г. Полацка, дзіцячай палаты РАСС "БРПА" і школьных пярвічных арганізацый ГА "БРСМ" пад назвай «Беларусь і Расія: агульная гісторыя, агульны лёс».

Сярод запрошаных гасцей прысутнічала загадчык Краязнаўчага музея Полацка Ірына Воднева. Яна распавяла пра новы экскурсійны маршрут, прысвечаны дынастыі Раманавых, больш за 20 прадстаўнікоў якой пабывалі ў Полацку ў розныя гады.

У мерапрыемстве прыймаў удзел вядучы навуковы супрацоўнік Музея баявой славы Павел Рудакоў. Ён пазнаёміў прысутных з асаблівасцямі вызвалення Полацка ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

324