Знаёмімся з гісторыяй рамёстваў

У кастрычніку месяцы ў Краязнаўчым музеі Полацка традыцыйна прайшла серыя музейна-педагагічных заняткаў «У краіне майстроў» у рамках праграмы «Мой горад» (ч. I). Вучні 3-х класаў ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Полацка», ДУА «Сярэдняя школа № 10 ім. У.М. Азіна г. Полацка», ДУА «Сярэдняя школа № 16 г. Полацка», ДУА «Сярэдняя школа № 18 ім. Еўфрасінні Полацкай г. Полацка» актыўна знаёміліся з гісторыяй рамёстваў – кавальскай і ганчарнай справы, вырабу абутку і адзення. Асаблівую цікавасць у хлопчыкаў і дзяўчынак выклікаў выгляд цацак, якія некалькі стагоддзяў таму стваралі полацкія майстры – бразготкі, лодачкі, свістулькі, правядзенне напрыканцы заняткаў інтэрактыўнай гульні выклікала ў школьнікаў дадатковыя пазітыўныя эмоцыі.

114