Аматарскі лёгкаатлетычны прабег «Sport. Museum. Night»

Краязнаўчы музей Полацка ў апошнія гады актыўна супрацоўнічае са спартыўнымі арганізацыямі горада, таму нядзіўна, што ДУ «Полацкі раённы фізкультурна-спартыўны клуб „Прыдзвінне“» выступіў партнёрам музея ў правядзенні аматарскага лёгкаатлетычнага прабегу «Sport. Museum. Night» у рамках Міжнароднай акцыі «Ноч музеяў». Ён пройдзе 20.05.2022 г. па адной з найстарэйшых вуліц Полацка – Ніжне-Пакроўскай. Пачатак у 21.00 у Парку культуры і адпачынку. Удзельнікі прабегу зробяць некалькі прыпынкаў каля сцен музеяў горада, дзе пазнаёмяцца з гісторыяй музейных будынкаў і іх найбольш цікавымі экспанатамі. Завяршальным акордам прабегу стане сапраўднае вогненнае шоў ля сцен Краязнаўчага музея.

Да хуткай сустрэчы, нашы сябры!

620