Да Міжнароднай акцыі «Ноч музеяў»

З 2009 г. Краязнаўчы музей Полацка ўдзельнічае ў Міжнароднай акцыі «Ноч музеяў». Штогод яго супрацоўнікі імкнуцца парадаваць сваіх наведвальнікаў новымі формамі зносін з імі. 2022 г. у Рэспубліцы Беларусь аб'яўлены Годам гістарычнай памяці, мэта якога – фарміраванне аб'ектыўнага стаўлення грамадства да свайго мінулага, сваіх каранёў. Краязнаўчы музей горада з'яўляецца не толькі крыніцай невычэрпных ведаў па гісторыі Полаччыны, але і пляцоўкай для правядзення сустрэч з людзьмі, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё рэгіёна. Карыстаецца папулярнасцю музей і ў сучаснай моладзі. У «Ноч музеяў» гісторыя Полацка тут будзе прадстаўлена ў харэаграфічных мініяцюрах. Яе галоўныя этапы наведвальнікі змогуць убачыць у 7 сцэнічных замалёўках, кожная з якіх будзе дапоўнена аповедам пра слаўныя старонкі полацкай гісторыі ў музычным суправаджэнні. Падчас мерапрыемства, якое пройдзе 20.05.2022 г., прысутныя змогуць азнаёміцца і з найбольш цікавымі экспанатамі музея. Пачатак: 18.00, 19.00.

596