Да гісторыі лёгкай атлетыкі ў Полацку

Лёгкую атлетыку прынята называць каралевай спорту. І не дарма. Яна ўключае ў сябе вертыкальныя і гарызантальныя скачкі, а таксама кіданні дыска, дзіды і молата. Пачатак развіццю лёгкай атлетыкі ў Полацку быў пакладзены яшчэ ў першай чвэрці XX ст., калі ў 1922 г. адкрыўся першы спартыўны клуб імя М. Тухачэўскага. Лёгкая атлетыка ў ім стала адным з вядучых відаў спорту, а ў 1930-е гг. аб полацкім спартсмене Маісеі Іваньковічы ведала ўжо ўся краіна. Але пераможнае шэсце легкаатлетаў было перапынена Вялікай Айчыннай вайной. Аднаўленне лёгкай атлетыкі ў Полацку пачалося адразу ж пасля вызвалення горада ад нацысцкай акупацыі. У 1946 г. была адкрыта ДЮСШ, дзе сярод шасці аддзяленняў знайшоў сваё месца і гэты від спорту. Пра тое, якія яго дысцыпліны былі папулярныя ў палачан у другой палове XX–пачатку XXI стст., як складаліся ў гэты час лёсы лёгкаатлетаў-прафесіяналаў, хто абараняе спартыўны гонар Полацка сёння, можна даведацца падчас сустрэчы ветэранаў спорту, трэнераў і навучэнцаў ДЮСШ «Vivat „каралеве“ спорту», якая пройдзе ў Краязнаўчым музеі на пляцоўцы выставы «Народжаныя перамагаць» 18.05.2022. Пачатак у 16.00, уваход вольны.

646