Краязнаўства і нацыянальна-культурны турызм: вынікі МНПК

15 красавіка 2022 г. у г. Сямёнаў Ніжагародскай вобласці (РФ) на платформе відэаканферэнцсувязі «Webinar.ru» прайшла Міжрэгіянальная навукова-практычная канферэнцыя з міжнародным удзелам «Краязнаўства і нацыянальна-культурны турызм: вопыт, праблемы і перспектывы развіцця». Мерапрыемства было арганізавана ў рамках Года народнага мастацтва і нематэрыяльнай культурнай спадчыны народаў Расіі. Ініцыятарамі яго правядзення выступілі МБУК «Гісторыка-мастацкі музей» г.а. Сямёнаўскі Ніжагародскай вобласці і Сормаўскі рэсурсны культурна-асветніцкі цэнтр ім. прп. Сергія Раданежскага Ніжняга Ноўгарада. У НПК прынялі ўдзел больш за 20 прадстаўнікоў сістэмы адукацыі (дзіцячых садоў, школ) і культуры (бібліятэк, музеяў, этнакультурных цэнтраў, цэнтраў турызму) з многіх рэгіёнаў Расіі, Беларусі, Азербайджана. Удзельнікі канферэнцыі дзяліліся сваім вопытам работы з рознымі катэгорыямі насельніцтва, як у вялікіх гарадах (Ніжні Ноўгарад, Чэлябінск, Валгаград, Севастопаль, Курск, Арзамас), так і ў невялікіх (Сямёнаў, Варатынец). Асаблівую цікавасць у прысутных выклікалі выступленні спецыялістаў, якія вядуць краязнаўчую работу і ствараюць платформу для арганізацыі турызму ў вёсцы (с. Бабаева Валагодскай вобл.; с. Уладзімірскае Васкрасенскага р-на, с. Чарнуха Арзамаскага р-на, с. Спаскае Ніжагародскай вобл.). З дакладам «Краязнаўства на Полаччыне: 1920–2020» на канферэнцыі выступіла І.П. Воднева, загадчык Краязнаўчага музея Полацка. Яна падзялілася з удзельнікамі навуковага форуму больш чым стогадовай гісторыяй развіцця краязнаўства ў рэгіёне, формамі краязнаўчай работы на сучасным этапе і вопытам супрацоўніцтва музея ў гэтым напрамку з установамі адукацыі.

623